Украінцы знайшлі ў Славянску пахаванні соцень тэрарыстаў (відэа)

Украінскія сілавікі заяўлялі, што ў баях за горад загінулі сотні тэрарыстаў, у тым ліку грамадзяне Расіі. "Стралок" гэта абвяргаў. Цяпер жа знайшліся пацверджанні.

16 ліпеня спікер Інфармацыйнага цэнтра Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Андрэй Лысенка заявіў, што ў Славянску выяўленыя масавыя пахаванні забітых тэрарыстаў. Там знаходзяцца сотні целаў, некаторыя з іх замінаваныя, інфармуе УНН.

Таксама ў горадзе знойдзенае пахаванне двух святароў, забітых тэрарыстамі, а таксама дваіх сыноў аднаго з іх.

Фота — ria.ru