Украінцы злавілі ў Славянску баевікоў з Расіі на... сасіскі (фота)

Як інфармуе сайт censor.net.ua, падчас раздачы з грузавіка сасісак, у чаргу сталі і двое маладых мужчын. Аднак людзі пачалі крычаць: "Гэта ж тэрарысты, лавіце іх!". Украінскія вайскоўцы іх тут жа схапілі і абшукалі.

Абодва аказаліся грамадзянамі Расіі, якія былі баевікамі ў Ігара Гіркіна (Стралкова). Абодва яны нейкім чынам засталіся ў горадзе, хаваліся, але голад прымусіў выйсці на месца раздачы гуманітарнай дапамогі. Цяпер іх чакаюць допыты і следства.

Фота — Facebook