Украінцы перахапілі расійскага кур'ера з чамаданамі грошай (фота)
Іх вёз з Крыму ў Данецк для тэрарыстаў 33-гадовы жыхар Макееўкі.
Яго легкавік спынілі на трасе Запарожжа — Данецк супрацоўнікі СБУ. Падчас агляду аўтамабіля яны знайшлі на заднім сядзенні два чамаданы з расійскімі грашыма — агулам 5 млн рублёў (каля 145 тысяч долараў). Усе яны былі ў банкаўскіх упакоўках з пазнакай "Банкноты банка Расіі".
Прэс-служба СБУ адзначае, што грошы прызначаліся для выплат узнагародаў наймітам, якія ваююць супраць украінскіх сілавікоў на Данбасе. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "Фінансаванне тэрарызму".
Фота — СБУ