Украіна разарвала пагадненне з Беларуссю пра супрацоўніцтва МУС
Урад Украіны скасаваў пагадненне аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі ўнутраных спраў Украіны і Беларусі. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале напісаў прадстаўнік украінскага ўрада ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук.
Пагадненне дзейнічала 30 гадоў — з 6 сакавіка 1992 года.
Некалькі дзён таму, 2 жніўня, Украіна скасавала пагадненне з Беларуссю аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі прадпрыемстваў і арганізацый абароннай прамысловасці.