Украіна абвяргае заяву Лукашэнкі, што адмовілася прыняць "замініраваны" Ryanair
"Украэрарух" абверг заяву Аляксандра Лукашэнкі, быццам аэрапорты Кіева і Львова 23 траўня адмовіліся прыняць "замініраваны" самалёт Ryanair.
Прэс-сакратар "Украэраруху" Аксана Вожыгава заявіла ў каментары 24tv.ua, што паведамленне аб неабходнасці прыняць самалёт з выбухоўкай ім не паступала.
Кіраўнік прадпрыемства Андрэй Ярмак сказаў, што на працягу 25-хвіліннага знаходжання самалёта ў Львоўскім раёне палётнай інфармацыі экіпаж вёў перамовы з дыспетчарамі ў штатным рэжыме. Дыспетчары ні з якіх крыніцаў не атрымлівалі паведамленні пра няштатную сітуацыю на борце.
Тое самае журналістам сказалі ў прэс-службе аэрапорта "Кіеў".
Лукашэнка заявіў, быццам паведамленні пра замініраваны самалёт атрымалі аэрапорты Кіева, Львова, Вільні ды Варшавы, але ніхто не пагадзіўся яго прыняць.