У ЗША абнавілі карты: Мексіканскі заліў перайменавалі ў Амерыканскі
Карыстальнікі з розных краін бачаць назву па-рознаму / pixabay.com
У ЗША абнавілі карты: Мексіканскі заліў перайменавалі ў Амерыканскі. Яшчэ да інаўгурацыі з такой ініцыятывай выступіў Дональд Трамп. У Мексіцы на яе адрэагавалі негатыўна. Пасля таго, як з'явілася адпаведнае распараджэнне амерыканскага прэзідэнта, Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі Злучаных Штатаў пачало абнаўляць даныя і карты.
Кампанія Google ўнесла змены ў свой картаграфічны сервіс Google Maps. Для карыстальнікаў у ЗША згаданы заліў адлюстроўваецца як Амерыканскі, карыстальнікі з іншых краін бачаць абедзве назвы — Мексіканскі (Амерыканскі). Для карыстальнікаў з Мексікі заліў будзе, як і дагэтуль, Мексіканскім.
blog.google