У Жэневе заявілі, што ў Беларусі груба парушаюцца правы прафсаюзаў

Такі вынік пасяджэння Камітэта па нормах і стандартах арганізацыі.



Прысутны на паседжанні старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук адзначыў у каментары БелаПАН, што прадстаўнікі ўрада Беларусі ўспрынялі рашэнне "вельмі балюча".



Беларусь унеслі ў спецпараграф ужо сёмы раз. Улады так і не рашыліся даць незалежным прафсаюзам права працаваць нароўні з афіцыйнымі прафсаюзамі, не спыніўся пераслед па прафсаюзнай прыналежнасці. З-за гэтых парушэнняў наша краіна ўжо сем гадоў як выключаная з Генеральнай сістэмы прэферэнцый Еўрасаюза.

Фота — Мінск-навіны