У Жабінцы збіраюцца вырабляць кармы для катоў і сабак
Новую лінію па вырабе сухіх кармоў для хатніх гадаванцаў плануюць запусціць да сярэдзіны 2024 году
У Жабінцы збіраюцца вырабляць кармы для катоў і сабак. Пра гэта заявіў старшыня Жабінкоўскага райвыканкаму Андрэй Кузьміч.
Новую лінію па вырабе сухіх кармоў для хатніх гадаванцаў плануюць запусціць на Жабінкоўскім камбікормавым заводзе да сярэдзіны 2024 году.
Як вядома, пасля санкцыяў супраць Беларусі і Расіі некаторыя гатункі кармоў сталі знікаць з палічак беларускіх крам.