У Юрмале з-за санкцый перастаў працаваць санаторый "Белоруссия"
Санаторый "Белоруссия" у Юрмале / bb.lv
У Юрмале перастаў працаваць санаторый "Белоруссия". Прычына — санкцыі. На сайце здраўніцы з'явілася паведамленне, што "ў сувязі з санкцыйнымі абмежаваннямі, уведзенымі ў дачыненні да ўстановы, прыём і размяшчэнне гасцей спыняецца з 20 красавіка 2022 года".
Здраўніца, нагадаем, належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта Беларусі. У санаторыі працуе 180 чалавек. Кіруе ўстановай Аляксандр Груздоў. Паводле яго слоў, у санаторыі ў апошні час адпачывалі пераважна жыхары Латвіі. Самога Груздова ўжо дэпартавалі ў Беларусь.