У выніку баёў у Данецку загінула 6 мірных жыхароў (фота)
Такую колькасць ахвяраў прыводзяць па стане на 22.30 суботы, 12 ліпеня. Яшчэ 8 чалавек атрымалі раненні.
Пра гэта УНІАН паведамілі ў дэпартаменце аховы здароўя Данецкай абласной адміністрацыі.
Апроч таго, абласныя ўлады ўдакладнілі, што ў ноч з 11 па 12 ліпеня ў выніку баявых дзеянняў у горадзе Мар’інцы загінулі 6 чалавек, 4 — атрымалі раненні. Няма інфармацыі пра тое, з якога боку вёўся агонь.
Фота: 62.ua