У Ваўкавыску вылічылі па голасе жанчыну, якая паскардзілася Сямёну Шапіру
Падчас "жывой лініі", якая прайшла ў сакавіку.
Жанчына патэлефанавала старшыні Гродзенскага аблвыканкама Шапіру і распавяла пра тое, што на іх прадпрыемстве пачаўся вялікі мор жывёлы, які спісваецца на работнікаў. Гаварылася, што адбываецца гэта ўсё на жывёлагадоўчай ферме Львоўка. Камісія, якая прыехала ў Ваўкавыскі раён, не змагла пацвердзіць гэтыя факты. Жанчыну вылічылі па голасе і звольнілі.
Як паведамляе сайт volkovysk.by, 26 красавіка ў лесе каля вёскі Залучаны Ваўкавыскага раёна знайшлі непахаваныя трупы кароў. Наяўнасць пазнак і блізкасць размяшчэння дазваляюць зрабіць здагадку, што трупы жывёл былі вывезены з фермы Львоўка.
Фота — gs.by