У Варшаве абмеркавалі празрыстаць СМІ краінаў Усходняга партнёрства
Дыскусія адбылася 25 верасня падчас канферэнцыі АБСЕ, якая ладзіцца ў польскай сталіцы.
Дыскусія была прысвечаная празрыстасці медыя-ўласнасці. У размове з Еўрарадыё прадстаўнік арганізацыі “Індэкс цэнзуры” (Лондан) Андрэй Аляксандраў адзначыў, што ў адрозненне ад іншых краін Усходняга Партнёрства на беларускім рынку СМІ дамінуе дзяржава.
Аляксандраў: “Зразумела, што змены ў медыйным ландшафце, напэўна, немагчымыя без зменаў палітычных. Але рыхтаваць будучыню медыйнай сферы трэба ўжо зараз. Таму што калі змены прыйдуць у Беларусі, яны непазбежныя, трэба быць гатовымі для пачатку сапраўднай працы”.
Нагадаем, канферэнцыя АБСЕ праходзіць у Варшаве з 23 верасня па 4 кастрычніка.