У Турцыі сутыкнуліся паветраныя шары з турыстамі, адзін чалавек загінуў

Вядома, што загінулы — грамадзянін Бразіліі.


Здарэнне адбылося ў панядзелак у турэцкай правінцыі Кападокія. Пасля сутыкнення паветраных шароў, адзін з іх упаў на зямлю. Дакладна пакуль вядома, што сярод параненых ёсць адзін іспанец.
 

Апошні інцыдэнт з паветраным шарам адбыўся ў лютым сёлета ў Егіпце. Тады на вышыні 300 метраў загарэўся шар з турыстамі і ўпаў на зямлю (гл. відэа), загінулі 18 чалавек.

Фота — ria.ru