У суботу ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы
Вясёлка ў жніўні / t.me/narachanka/
У суботу, 10 жніўня, у Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Раніцай і ўдзень ападкі прагназуюцца пераважна на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай абласцей, месцамі магчымыя навальніцы. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +11 да +17 градусаў (у Мінску — ад +15 да +17), у дзённыя гадзіны — ад +22 да +28 (у сталіцы — 23-25 цяпла).
У нядзелю дажджы пройдуць ужо амаль па ўсёй Беларусі. Уначы будзе 8-14 цяпла, а ўдзень — ад +18 на поўначы да +26 на поўдні.
x.com/belgidromet