У суботу ў Беларусі будзе да +20
Сіноптыкі прагназуюць цёплую суботу / pixabay.com
У суботу, 22 красавіка, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца паўночны слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць +2...+8, удзень прагназуецца ад 15 да 20 вышэй за нуль.
vk.com/belgidromet