У суботу дажджы пройдуць толькі па захадзе Беларусі, у нядзелю — па ўсёй краіне

Вясна, ілюстрацыйнае фота

Вясна, ілюстрацыйнае фота

У суботу, 19 красавіка, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, зранку і ўдзень — месцамі з навальніцамі. З гэтай прычыны сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер чакаецца паўднёвы ўмераны, зранку і ўдзень — месцамі парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 8-14 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца ад +19 па захадзе да +26 градусаў па ўсходзе краіны.

20 красавіка ўначы месцамі, а зранку і ўдзень — на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны, месцамі — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы будзе 7-13 градусаў са знакам "плюс". Удзень чакаецца 17-22 градусы цяпла, у паўднёвых і паўднёва-ўсходніх раёнах паветра прагрэецца да +25.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.