У справе "19 снежня" могуць з'явіцца новыя фігуранты

Іх затрымалі на тры дні па падазрэнні ва ўдзеле ў "масавых беспарадках".

"Учора тэрмін скончыўся, аднак яны так і не выйшлі на волю. Гэта значыць, што тэрмін затрымання падоўжаны, або прад'яўленыя абвінавачванні", — паведаміла "Белсату" праваабаронца Наста Лойка.

Паводле яе словаў, вядома, што на кватэрах затрыманых былі праведзеныя ператрусы.