У СІЗА КДБ Аляксандр Фядута працуе над доктарскай
Пра гэта ён напісаў у лісце, які яго жонка Марына атрымала 25 сакавіка.
Магчыма, дадатковы час для працы над дысертацыяй у Аляксандра Фядуты з'явіўся ў сувязі з тым, што следчыя дзеянні па справе аб "масавых беспарадках" з ім у апошнія два тыдні не вядуцца. Не "адцягвае" яго і адвакат.
Як паведаміла zapraudu.info 28 сакавіка Марына Фядута, "У пятніцу адвакат не патрапіла да мужа, сёння таксама яе не пусцілі. Не даюць сустрэцца сам-насам. Ужо два тыдні следчыя дзеянні з удзелам мужа не вядуцца, адваката не выклікалі".
Затое ў доктарскую, як піша зняволены-філолаг, "Засталося дадаць толькі некаторыя штрыхі, публікацыі".