У Сербіі ультраправыя павесілі білборды да дня нараджэння Лукашэнкі
Білборд з віншаваннем Аляксандру Лукашэнку / "Радыё Свабода"
Білборды з віншаваннем Аляксандру Лукашэнку з днём нараджэння з’явіліся ў Сербіі, піша выданне "Радыё Свабода". Іх размясціла ультраправая арганізацыя "Нашы", якая афіцыйна не зарэгістраваная ў краіне.
На плакатах, акрамя віншаванняў, напісана "Сербія любіць цябе". Таксама на білбордзе можна прачытаць, што Лукашэнка — "шчыры і вялікі сябар сербскага народа", а Беларусь "была побач" у самыя цяжкія для Сербіі моманты.
Гэта не першая акцыя "Нашых" на падтрымку Лукашэнкі. У лютым мінулага года Белград быў абклеены плакатамі з надпісам "Сербія падтрымлівае Лукашэнку". Гэтае рух таксама падтрымлівае прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.