У сераду ў Беларусі пройдуць дажджы і мокры снег
У сярэдзіне снежня трымаецца плюсавая тэмпература / pixabay.com
У сераду, 20 снежня, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, у дзённыя гадзіны — месцамі з мокрым снегам. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман уначы і раніцай у асобных раёнах.
Тэмпература паветра на працягу сутак будзе складаць 1-6 градусаў цяпла (у Мінску — ад +3 да +5).
vk.com/belgidromet