У сераду ў Беларусі прагназуюць навальніцы

Навальніца, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У сераду, 23 красавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуюць паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.
Тэрмометры ўначы пакажуць 8-14 градусаў вышэй за нуль, месцамі чакаецца 4-7 цяпла. Удзень паветра прагрэецца ад +18 па паўночным захадзе да +29 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.
У чацвер, 24 красавіка, будз воблачна з праясненнямі, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўдзень складзе ад +15 па поўначы да +25 градусаў па паўднёвым усходзе Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.