У сераду ў Беларусі будзе да +27 градусаў
Грыбы ў верасні / З архіва Еўрарадыё
У сераду, 6 верасня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман, які чакаецца ўначы і раніцай у асобных раёнах.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +8 да +14 (у Мінску — ад +10 да +12), у дзённыя гадзіны — ад +19 да +25, а на Брэстчыне — да 27 градусаў цяпла (у сталіцы — ад +22 да +24).
vk.com/belgidromet