У самалёце Мінск-Ташкент выбуховых прыстасаванняў не знайшлі
У самалёце Airbus A320 рэйса Мінск-Ташкент выбуховых прысасаванняў не выявілі. Ён вылецеў ў пункт канчатковага прызначэння, перадае БЕЛТА
Як распавядала Еўрарадыё, паступіла паведамленне пра мініраванне самалёта. Пасля гэтага ён быў вымушаны прызямліцца ў расійскім аэрапорце Дамадзедава, дзе яго праверкай заняліся прадстаўнікі экстраных службаў.