У Расіі працягваюць "ваяваць" з украінскай народнай песняй
Народны хор імя Вяроўкі выконвае “Червону калину” / Скрыншот з відэа
У Расіі працягваюць "ваяваць" з украінскай народнай песняй "Червона калина" ("Ой, у лузі червона калина"), напісанай больш за сто гадоў таму. Дадатак "Яндэкс.Музыка" заблакаваў "Червону калину" ў выкананні нацыянальнага ўкраінскага народнага хору імя Рыгора Вяроўкі. Зрабіць гэта запатрабаваў Раскамнагляд. Раней МУС РФ гэтую песню палічыў "гімнам экстрэмісцкай арганізацыі”, піша @bazabazon. У акупаваным Крыме за яе публічнае выкананне нават затрымлівалі і судзілі. У кастрычніку "місіс Крым" Вольгу Валееву аштрафавалі за відэа з выкананнем гэтай песні, а яе сяброўку на дзесяць сутак адправілі за краты.
Цікава, што не ўсе версіі песні “Червона калина” забаранілі. Шмат кавераў на розных музычных пляцоўках пакуль застаюцца даступныя.