У пятніцу ў Беларусі захаваецца парывісты вецер
У пятніцу, 18 лютага, будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег. Уначы і зранку месцамі будзе слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні парывісты. Прычым месцамі (а па захадзе — у многіх раёнах) моцны парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць ад -3 да +3, удзень прагназуецца 2-8 цяпла.