У прыгарадзе Санкт-Пецярбурга на ЛЭП вывесілі ўкраінскі сцяг

Сцяг ужо пабачылі тысячы людзей / t.me/fontankaspb/
У некалькіх кіламетрах ад Кудрава, прыгарада Санкт-Пецярбурга, на ЛЭП вывесілі ўкраінскі сцяг. Як піша "Фантанка", мясцовыя ўлады і паліцыя цяпер думаюць, як яго адтуль зняць. Задача палітычная, бо сцяг добра бачны з кальцавой аўтадарогі, на якой ажыўлены рух, і сцяг ужо пабачылі тысячы людзей.
Адзначаецца, што "інцыдэнт не прывёў да пашкоджання ЛЭП і не паўплываў на энергазабеспячэнне спажыўцоў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.