У першым матчы 15-га тура "Мінск" і "Смаргонь" згулялі ўнічыю 2:2
У першым матчы 15-га тура чэмпіянату Беларуі па футболе ў вышэйшай лізе "Мінск" і "Смаргонь" згулялі ўнічыю 2:2.
Іншыя матчы пройдуць 3-4 ліпеня. У суботу згуляюць "Тарпеда-БелАЗ" і "Нёман", "Слуцк" і "Спадарожнік", "Энергетык-БДУ" і "Іслач", у нядзелю — мінскае "Дынама" і "Славія", "Віцебск" і БАТЭ, брэсцкае "Дынама" і "Рух". Лідыруе "Шахцёр", матч якога перанесены — 40 ачкоў, у БАТЭ — 35.