У Пастаўскім раёне пачынаецца вучэнне з тэрытарыяльнымі войскамі

Пастаўская тэрабарона / t.me/postavykr/
У пятніцу ў Пастаўскім раёне пачынаецца камандна-штабное вучэнне з мясцовымі тэрытарыяльнымі войскамі. Будуць адпрацоўвацца ахова і абарона аб'ектаў, барацьба з дыверсійна-разведвальнымі групамі ўмоўнага праціўніка. Падчас "абароны населенага пункта" задзейнічаюць атрад "народнага апалчэння".
Як паведамляе Мінабароны, вучэнне працягнецца да 13 красавіка. На Пастаўшчыну адправілі начальніка Генштаба генерал-маёра Паўла Муравейку.






Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.