У Панаме міграцыйная служба затрымала 37-гадовага беларуса
Затрыманне беларуса / elsiglo.com.pa
У Панаме міграцыйная служба затрымала 37-гадовага беларуса. Мужчына аказаўся ў вышуку па крымінальнай справе, звязанай з эканамічным злачынствам. Яе падрабязнасці невядомыя.
Як паведамляе elsiglo.com.pa, беларуса затрымалі на кантрольна-прапускным пункце і перадалі паліцыі горада Лас-Таблас. Адкуль ён прыбыў, не ўдакладняецца.