У нядзелю прагназуюць туман, мокры снег і дождж
У нядзелю, 12 снежня, у Беларусі захаваецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца мокры снег і дождж. Месцамі будзе туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў умераны.
Уначы тэрмометры пакажуць -3...+4, пры праясненнях будзе да 5 градусаў ніжэй за нуль. Удзень чакаецца ад 2 градусаў марозу да 4 цяпла, па паўднёвым усходзе будзе да 6 са знакам "плюс".