У Наваполацку зноў асуджаны музыка-палітвязень з гурта Paranoia Dolls
Дзмітрый Шалак / facebook.com
У Наваполацку зноў асуджаны музыка з гурта Paranoia Dolls Дзмітрый Шалак. На гэты раз яго прызналі вінаватым у "абразе Лукашэнкі" і "абразе прадстаўніка ўлады". Суддзя Таццяна Хрыпач асудзіла барабаншчыка на 3,5 года калоніі і штраф — 8000 рублёў, піша тг-канал "Віцебск, я гуляю!".
Нафтанавец Шалак трапляў за краты летам 2023-га. Тады яму прызначылі адміністрацыйны арышт. Але пераслед не скончыўся. У лютым сёлета музыку асудзілі таксама за "абразу прадстаўніка ўлады" і "абразу Лукашэнкі". Праваабаронцам прысуд дагэтуль невядомы. Дзмітрый Шалак прызнаны палітвязнем.