У Наваполацку судзяць музыку з гурта Paranoia Dolls
Дзмітрый Шалак / facebook.com
У Наваполацку судзяць музыку з гурта Paranoia Dolls, піша @vitebsk_info. Нафтанавец Дзмітрый Шалак трапляў за краты летам мінулага года. Тады яму прызначылі адміністрацыйны арышт. Але пераслед не скончыўся. Цяпер яму інкрымінаваныя артыкулы "абраза прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК) і "абраза Лукашэнкі" (ч.1 арт. 368 КК).
Суд пачаўся ў панядзелак, суддзя — Віталь Лапко.