На музыкаў з гурта Nizkiz распачалі крымінальную справу
СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску / Euroradio
На музыкаў з беларускага гурта Nizkiz распачалі крымінальную справу. Іх перавялі ў следчы ізалятар № 1 на Валадарскага ў Мінску, паведамляе @MAYDAYMog. У чым менавіта абвінавачваюць музыкаў, пакуль невядома.
Пра затрыманне траіх удзельнікаў гурта Nizkiz вакаліста Аляксандра Ільіна, басіста Сяргея Кульшы і бубнача Дзмітрыя Халяўкіна стала вядома 6 студзеня 2024 года. Трое з чацвярых музыкаў жылі ў Магілёве, выязджаючы з горада на канцэрты. Іх судзілі па адміністрацыйных артыкулах. Пасля сілавікі сталі намякаць пра крымінальную справу.
Песня "Правілы" Nizkiz стала адным з сімвалаў пратэсту ў 2020 годзе. Святлана Ціханоўская назвала затрыманне музыкаў "ганебным актам помсты".
Затрыманыя ўдзельнікі гурта Nizkiz Аляксандр Ільін, Сяргей Кульша, Дзмітрый Халяўкін (злева направа) / Кадр з відэа сілавікоў