У Навагрудку затрымалі эксгібіцыяніста
Інцыдэнт адбыўся ў скверы, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Наваградку затрымалі мужчыну, які ў разгар працоўнага дня ў мясцовым скверы здзяйсняў "у прысутнасці жанчыны непрыстойныя дзеянні". Пра гэта расказалі ў Гродзенскім УУС.
Ахвяры 33 гады, яна ішла па алеі сквера, калі ўбачыла мужчыну, які, як кажуць у мясцовай міліцыі, "дэманстратыўна праводзіў пэўныя маніпуляцыі ў раёне пахвіны". Дзяўчына спачатку адышла, затым вярнулася і засняла дзеянні мужчыны на тэлефон. Затым патэлефанавала ў міліцыю.
Калі мужчыну затрымалі, ён патлумачыў міліцыянтам, што такім чынам хацеў "выказаць сваю сімпатыю даме". На яго завялі крымінальную справу паводле артыкула "Хуліганства".