У Мінску затрымлівалі жонку палітвязня Мікалая Статкевіча
Сёння ў Мінску затрымалівалі Марыну Адамовіч — жонку палітвязня Мікалая Статкевіча. Пра затрыманне яна сама паспела паведаміць журналістам.
Пазней стала вядома, што жанчына ўжо дома. Падрабязнасці затрымання пакуль не вядомыя.
Гэта не адзінае затрыманне за сёння. У Гродне затрымалі намесніцу старшыні неафіцыйнага "Саюза палякаў" Рэнату Дземянчук. Паведамляецца, што яе ў мікрааўтобус заштурхалі тры чалавекі ў зялёнай форме.