У Мінску затрымалі мужчыну, якога падазраюць у педафіліі
У Кастрычніцкім раёне сталіцы міліцыянты затрымалі 40-гадовага мужчыну. Яго падазраюць у здзяйсненні распусных дзеянняў у дачыненні да малалетніх.
Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, у міліцыю звярнуліся бацькі двух 10-гадовых хлапчукоў. Яны распавялі, што знайшлі на мабільніках у сваіх дзяцей фота- і відэаматэрыялы інтымнага характару з удзелам непаўналетніх.
Праваахоўнікі выявілі 40-гадовага мінчука, які абяцаў дзецям пачаставаць прысмакамі і даць бясплатны інтэрнэт. Ён запрашаў дзяцей да сябе дадому. Па словах пацярпелых, там мужчына паказваў ім фота- і відэа матэрыялы, якія (згодна з высновамі мастацтвазнаўчай экспертызы) з'яўляюцца парнаграфічнымі. Потым ён распранаўся і дэманстраваў свае геніталіі, а таксама прапаноўваў легчы з ім у ложак.
Міліцыянты затрымалі мужчыну. На яго пачалі крымінальную справу за распусныя дзеянні і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару.