У Мінску затрымалі лідараў Свабоднага прафсаюзу металістаў
24 лютага ў офісе Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ) адбыўся ператрус, паведамляюць праваабаронцы.
Сілавікі канфіскавалі тэхніку і мабільнікі (у кіраўніцтва і супрацоўнікаў). Былі затрыманыя намеснікі старшыні СПМ Ігар Комлік і Аляксандр Еўдакімчык. Паведамляецца, што Еўдакімчыка выцягвалі з офіса брутальна.
25 лютага зранку перастаў выходзіць на сувязь лідар СПМ 77-гадовы Аляксандр Бухвостаў.