У Мінску за ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі маці і бабулю 4-гадовага дзіцяці
Затрыманне за пратэсты і БЧБ-сімволіку
У Мінску за ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі маці і бабулю 4-гадовага дзіцяці. Сілавікі прымусілі іх сказаць на відэа, што навагоднія святы яны найхутчэй правядуць на Акрэсціна.
Затрыманыя сказалі, што ўдзельнічалі ў вулічных акцыях і бралі з сабой малое дзіця, выкарыстоўвалі бел-чырвона-белую сімволіку. Гэта зафіксавала камера тэлеканала АНТ.
Маці дзіцяці на відэа кажа, што працуе дырэктарам нейкай кампаніі ці прадпрыемства, называе свой заробак.