У Мінску пасажырскі аўтобус урэзаўся ў прыпаркаваныя аўтамабілі
На месцы здарэння / @gaiminsk
ДТЗ з удзелам пасажырскага аўтобуса адбылося сёння раніцай у Заводскім раёне Мінска. Кіроўцу аўтобуса зрабілася дрэнна. У выніку ў раёне вуліцы Ілімскай ён не справіўся з кіраваннем і заехаў у прыпаркаваныя ля ўзбочыны аўтамабілі. Пашкоджаныя 4 машыны.
Кіроўца цяпер у шпіталі — яго для абследавання забралі медыкі. У ДАІ не ўдакладнілі, ці былі ў момант здарэння ў салоне аўтобуса пасажыры. Пра пацярпелых пасажыраў не паведамляецца.
Кіроўцу спатрэбілася дапамога медыкаў / @gaiminsk
Пашкоджаныя чатыры аўтамабілі / @gaiminsk