У Мінску пад тралейбусам загінула 60-гадовая жанчына
Ратавальнікі на месцы здарэння / t.me/gaiminsk/
У Мінску пад тралейбусам загінула 60-гадовая жанчына (спачатку ДАІ паведаміла пра мужчыну). Каб дастаць яе цела, выклікалі ратавальнікаў.
Як паведамляюць даішнікі, здарэнне адбылося раніцай у пятніцу на павароце з вуліцы Калеснікава на Налібоцкую на рэгуляваным пешаходным пераходзе. Паводле папярэдняй інфармацыі, 51-гадовая кіроўца тралейбуса "не дала перавагу і здзейсніла наезд" на пешахода, якая "перасякала праезную частку на сродку персанальнай мабільнасці" (на электрасамакаце).
Жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.