У Мінску — Дзень горада. Як ходзіць транспарт?

Мінскі аўтобус

Мінскі аўтобус / minsktrans.by

13 верасня мінчане адзначаюць Дзень горада. У сувязі з гэтым у сталіцы змяніўся расклад руху транспарту. Калі вы не паспелі выехаць за горад, дык вось вам падказка, як не захрэснуць дзе-небудзь па дарозе з-за дзяржаўных урачыстасцяў.

Асноўныя змены закранулі працу метро і наземныя маршруты, якія праходзяць праз лакацыі ключавых мерапрыемстваў.


Як будзе курсіраваць метро?

Да палуначы 13 верасня інтэрвалы руху цягнікоў будуць скарочаныя:

на Маскоўскай і Аўтазаводскай лініях яны складуць пяць хвілін;

на Зеленалужскай лініі —  сем хвілін.


А што з аўтобусамі, тралейбусамі і трамваямі?

Час працы 39 гарадскіх маршрутаў будзе працягнуты да 1.30 14 верасня.

Гэтыя змены закрануць:

аўтобусы: №1, 22, 26, 29, 38, 42, 44, 54, 69, 71, 74С, 112С, 115Э, 135, 139, 140, 147, 159;

тралейбусы: №1, 20, 22, 27, 53, 60;

трамваі: №4 і 6.

Таксама павялічана колькасць рухомага саставу на аўтобусных маршрутах № 1 і 100, а пасля салюту будзе хадзіць дадатковы транспарт.

Увага: у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў на пляцоўцы каля Палаца спорту да 24:00 транспарт на прыпынку "Палац спорту" не спыняецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.