У Мінску абрынуўся фасад шматпавярховага жылога дома
Ратавальнікі на месцы здарэння / t.me/moscow_region_of_minsk/
У Мінску па вуліцы Громава, 28 абрынуўся фасад шматпавярховага жылога дома. Як паведамляе адміністрацыя Маскоўскага раёна сталіцы, на шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Месца, дзе ўпала цэгла, агароджанае.
Ратавальнікі праводзяць абследаванне фасада. Акрамя таго, з той жа мэтай выкліканая спецыялізаваная арганізацыя.
Чыноўнікі падкрэсліваюць, што дом "належыць таварыству ўласнікаў і знаходзіцца на самаабслугоўванні".