У мінскім Метрабудзе забаранілі звальняць работнікаў па пагадненні бакоў
Мінскае метро / minsk-metro.net
У мінскім Метрабудзе забаранілі звальняць супрацоўнікаў па пагадненні бакоў. Адпаведным дакументам падзяліўся падпісант тг-канала "Беларусь галаўнога мозгу".
Па словах супрацоўніка Метрабуда, прычына такога рашэння простая: многія супрацоўнікі хочуць звольніцца праз непрывабныя умовы працы і нізкія заробкі. Часам там плацяць ўсяго 1000 рублёў.