У мінскім каледжы распылілі газ, пацярпелі сем падлеткаў
Удзень 10 снежня ў Мінскім дзяржаўным каледжы сферы абслугоўвання распылілі невядомы газ, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
Пры гэтым пацярпелі сямёра падлеткаў — усе дзяўчаты. Усіх іх даставілі ў розныя клінікі сталіцы.
Стан падлеткаў ацэньваецца як здавальняючы, меддапамога аказваецца ім у поўным аб'ёме. Дзвюх дзяўчын адпусцілі дадому, астатнія пяцёра шпіталізаваныя ў БХМД, 3-ю і 4-ю дзіцячыя бальніцы.
Паводле папярэдніх звестак, распылены быў пярцовы газ.