У Маскве урэзаўся ў слуп і перакуліўся аўтазак
Спецаўтамабіль перавозіў затрыманых на акцыі пратэсту.
У Маскве ўрэзаўся ў слуп і перакуліўся аўтазак, які перавозіў затрыманых на акцыі пратэсту. Паведамляецца, што ў аварыі пацярпелі 11 чалавек.
6 сакавіка ў Расіі праходзяць антываенныя мітынгі. Паводле апошніх звестак "ОВД-инфо", у 44 гарадах затрыманыя каля 2 тысяч чалавек.