У Літве гарэў санаторый "Беларусь", які належыць Кіраўніцтву справамі Лукашэнкі
Санаторый "Беларусь" у Літве / lrt.lt
У Друскінінкаі адбыўся пажар у санаторыі "Беларусь". Гэта здарылася ўвечары 2 верасня на першым паверсе будынка, піша Delfi.
Меркавана справа ў паломцы халадзільніка. Абставіны здарэння яшчэ ўдакладняюцца. Пажарныя патушылі ўзгаранне за некалькі хвілін.
Санаторый "Беларусь" належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта Беларусі. Гэтая ўстанова знаходзіцца пад санкцыямі ЕС.