У Лідзе ноччу гарэў склад "Лакафарбы"
Пажарныя ліквідуюць пажар на "Лакафарбе" / grodno.mchs.gov.by
Мінулай ноччу ў Лідзе загарэўся склад ААТ "Лакафарба". На ліквідацыю надзвычайнага здарэння адправілі 12 пажарных разлікаў, расказалі ў МНС. Калі пажарныя прыбылі на месца здарэння, склад быў поўнасцю ахоплены полымем. Перш за ўсё яны паспрабавалі абараніць суседні склад, дзе захоўваецца гатовая прадукцыя. Ён не пацярпеў. Але склад з адходамі ЛВЖ (лёгка запальваючай вадкасці) выгарэў цалкам.
На працу прадпрыемства пажар не паўплываў, гавораць у МНС. Па папярэдняй версіі, прычынай надзвычайнага здарэння мог быць удар маланкі.