У Кракаве знайшлі забітага беларуса
Цела забітага 29-гадовага беларуса знайшлі на вуліцы Святога Яна ў Кракаве, піша wyborcza.pl. Трагедыя адбылася ў ноч на 22 ліпеня.
Паліцыя затрымала 59-гадовага мужчыну. Запіс з камер назірання паказвае, што затрыманы можа мець прамое дачыненне да трагедыі.
Паведамляецца, што мужчыну затрымалі за межамі Кракава, калі ён уваходзіў у адну з крамаў. Паліцыя не выключае, што мужчына спрабаваў уцячы.