У Кобрынскім раёне мужчына абліў бензінам і падпаліў 20-гадовую сужыцельку
20-гадовая жыхарка Кобрынскага раёна атрымала сур’ёзныя апёкі і трапіла ў рэанімацыю ў цяжкім стане. У яе абгарэлі галава, шыя, тулава і рукі — 20% цела, апёкі 1-4 ступені. Гэтае здарэнне адбылося 5 лістапада.
Паводле папярэдняй версіі, дзяўчына была ў доме свайго непрацоўнага сужыцеля. Той абліў пацярпелую бензінам і падпаліў. У выніку ўзгарання пашкоджаная пасцель. Дом і іншая маёмасць не пашкоджаныя, перадае прэс-служба МНС.
Фота з архіву