У Кіеве журналісты зладзілі намётавы лагер
Журналісты пераначавалі ў намёце пад сценамі МУС. Яны пратэстуюць супраць збіцця іх калег на кіеўскім мітынгу апазіцыі 18 траўня.
Удзельнікі акцыі хочуць напомніць праваахоўнікам пра іх абавязак расследаваць напад на журналістаў Вольгу Сніцарчук і Улада Содаля. Ініцыятарам акцыі сталі актывісты руху "Стоп цэнзуры", перадае Радыё "Свабода".
Удзельнікі акцыі плануюць дзяжурыць у намёце тры дні. У першую ноч дзяжурылі каля паўтара дзясятка чалавек.
Фота — svaboda.org